Падтрымаць нас

Калі праходзіць конкурс?

Анонс конкурсу: 2 мая.
Дэдлайн падачы заявак: 24 мая. (UPD: прыём заявак працягнут да 26 траўня ўключна)
Заяўкі, адпраўленыя пасля дэдлайну, не прымаюцца.

Як падаць заяўку?

Каб узяць удзел, трэба апублікаваць сніпет трэка ў Instagram і пазначыць адпаведны хэштэг намінацыі, у якой вы хочаце ўдзельнічаць:

#ВЫКЛIK2026 — удзел у намінацыі з прызам — паездкай на Burning Man;
#ВЫКЛIKFreshBlood2026 — удзел у намінацыі з прызам — кантрактам з ONErpm.

Таксама трэба адзначыць акаўнт @klik__music.

На час конкурсу профіль удзельніка/цы павінен быць адкрытым, інакш каманда можа не ўбачыць заяўку.

Калі вы хочаце ўдзельнічаць адразу ў дзвюх намінацыях, пазначце абодва хэштэгі. Колькасць заявак ад аднаго чалавека не абмежаваная.

Заяўка лічыцца пададзенай праз Instagram-публікацыю — reels або пост — са сніпетам, адзнакай нашага Instagram-акаўнта і патрэбным хэштэгам або хэштэгамі.

Што гэта за конкурс?

Гэта конкурс для беларускіх артыстаў і артыстак, у якім ёсць дзве асобныя намінацыі і два асобныя прызы:

  • паездка і выступ на Burning Man;
  • кантракт з ONErpm.

У кожнай намінацыі — свая сістэма ацэнкі, свой спіс фіналістаў/ак і свой пераможца/ца.

Падавацца можна як на адну намінацыю, так і на абедзве адразу. Колькасць заявак ад аднаго чалавека не абмежаваная.

Які трэк можна падаваць?

На конкурс можна падаць песню, якая яшчэ не была выпушчаная на стрымінгавых платформах.

Трэк не павінен быць выпушчаны на Spotify, Apple Music, YouTube Music, SoundCloud як афіцыйны рэліз, а таксама на іншых музычных платформах да заканчэння конкурсу.

Пры гэтым прома-кантэнт з песняй для ўдзелу ў конкурсе можна публікаваць у Instagram.

Хто можа ўдзельнічаць?

Да ўдзелу дапускаюцца толькі паўналетнія ўдзельнікі і ўдзельніцы. Удзельнічаць могуць артысты і артысткі, якія ідэнтыфікуюць сябе як беларускія.

На якой мове можа быць песня?

Абмежаванняў па мове няма: можна падаваць трэкі на любой мове або нават без словаў.

Ці ёсць жанравыя абмежаванні?

Жанравых абмежаванняў няма.

Якія прызы можна атрымаць?

Намінацыя 1 — паездка і выступ на фестывалі Burning Man

Пераможца/ца гэтай намінацыі атрымлівае магчымасць паехаць на фестываль Burning Man.

Кампенсацыю паездкі зможа атрымаць толькі адзін чалавек — пераможца/ца конкурсу, нават калі заяўку падаваў гурт. Кампенсацыя можа ўключаць пералёт, пражыванне, харчаванне і іншыя выдаткі, звязаныя з паездкай на фестываль. Дакладны пералік выдаткаў і фармат кампенсацыі ўзгадняюцца асобна.

Таксама для пераможцы/цы прадугледжаны выступ на Mara Camp. Акрамя гэтага, арганізатары/кі кэмпа будуць дадаткова пітчыць артыста або артыстку на іншыя пляцоўкі фестывалю. Магчымасць дадатковых выступаў залежыць ад рашэнняў пляцовак і не гарантуецца, але мы зробім усё магчымае.

Прыемны бонус: з заявак конкурсу мы таксама збяром плэйліст, які будзе гучаць на Mara Camp падчас Burning Man. Так ва ўдзельнікаў і ўдзельніц з’явіцца шанец быць пачутымі на фестывалі, нават калі яны не перамогуць.

Намінацыя 2 — кантракт з ONErpm

Пераможца/ца гэтай намінацыі атрымлівае кантракт з ONErpm, які ўключае:

  • поўны доступ да платформы дыстрыбуцыі і аналітычных інструментаў;
  • персанальнага праджэкт-менеджара;
  • індывідуальную тэхнічную падтрымку;
  • кансультацыі з маркетынг-спецыялістамі з лакальнага і глабальных офісаў;
  • дапамогу ў распрацоўцы стратэгіі і планаванні кампаній;
  • доступ да патэнцыйных калабарацый з артыст(к)амі ONErpm.

Каманда ONErpm таксама прэзентуе творчасць пераможцы/цы A&R- і маркетынг-камандам у ключавых офісах на розных кантынентах і падтрымае працэс стварэння запісу.

Ці можна ўдзельнічаць адразу ў дзвюх намінацыях?

Так, можна.

Калі ўдзельнік/ца хоча змагацца і за паездку на Burning Man, і за кантракт з ONErpm, ён/яна можа падаць заяўку адразу ў дзве намінацыі, паставіўшы два хэштэгі.

Як праходзіць адбор?

Конкурс праходзіць у два этапы.

Этап 1 — папярэдні адбор

На першым этапе ўсе заяўкі ацэньвае каманда КЛІК.

Па выніках папярэдняга адбору ў фінал праходзяць:

  • 10 удзельнікаў і ўдзельніц у намінацыі Burning Man;
  • 10 удзельнікаў і ўдзельніц у намінацыі Fresh Blood.

Балы, атрыманыя на першым этапе, не пераносяцца ў фінал. У фінале падлік пачынаецца з нуля.

Хто ацэньвае фіналістаў/ак?

У намінацыі Burning Man

Фіналістаў/ак ацэньваюць запрошаныя суддзі: Palina, Саша Маніту, Сева (Intelligency), Alex Bystriakov (ONErpm), Dasha Madsangria.

У намінацыі Fresh Blood

Фіналістаў/ак ацэньваюць прадстаўнікі ONErpm.

Па якіх крытэрыях ацэньваюцца заяўкі?

Намінацыя Burning Man

Кожная заяўка ацэньваецца па наступных крытэрыях:

  • Айдэнтыка
    Наколькі ў трэку і вобразе артыста/кі счытваецца беларускі вайб.
  • Бернінгмэнаўскасць
    Наколькі артыст або артыстка і трэк адпавядаюць духу, фармату і атмасферы Burning Man.
  • Публічны вобраз
    Ці ёсць у артыста або артысткі сфармаваны візуальны вобраз і наколькі добра ён/яна прадстаўлены/ая ў сацыяльных сетках.
  • Патэнцыял
    Наколькі артыст або артыстка і трэк маюць патэнцыял для далейшага росту і развіцця.
  • Музычнасць
    Наколькі трэк моцны з музычнага пункту гледжання.

Намінацыя ONErpm

Кожная заяўка ацэньваецца па наступных крытэрыях:

  • Айдэнтыка
    Наколькі ў трэку і вобразе артыста/кі счытваецца беларускі вайб.
  • Эмоцыя
    Наколькі трэк выклікае эмацыйны водгук, чапляе і запамінаецца.
  • Публічны вобраз
    Ці ёсць у артыста або артысткі сфармаваны візуальны вобраз і наколькі добра ён/яна прадстаўлены/ая ў сацыяльных сетках.
  • Патэнцыял
    Наколькі артыст або артыстка і трэк маюць патэнцыял для далейшага росту і развіцця.
  • Музычнасць
    Наколькі трэк моцны з музычнага пункту гледжання.

Як вызначаецца пераможца/ца?

Пасля таго як усе суддзі выставяць ацэнкі, выніковы бал разлічваецца як сярэдняе арыфметычнае ўсіх фінальных ацэнак.

У кожнай намінацыі перамагае заяўка, якая набрала найвышэйшы выніковы бал.

Такім чынам:

  • у намінацыі Burning Man вызначаецца 1 пераможца/ца;
  • у намінацыі Fresh Blood вызначаецца 1 пераможца/ца.

Што адбываецца ў выпадку роўнасці балаў?

Калі некалькі заявак у адной намінацыі набіраюць аднолькавы выніковы бал, спачатку праводзіцца абмеркаванне паміж суддзямі.

Калі пасля абмеркавання рашэнне ўсё роўна не прынятае, прыярытэт атрымлівае заяўка з больш высокай ацэнкай па крытэрыі «Патэнцыял».

Калі і гэты паказчык супадае, фінальнае рашэнне прымаецца з дапамогай лёсавання: напрыклад, манеткі, рандомайзера або іншага выпадковага метаду.

Што важна ведаць пра візу для паездкі на Burning Man?

Каманда арганізатараў/ак зможа дапамагчы пераможцу або пераможцы з падрыхтоўкай да атрымання візы. Пры гэтым мы не можам гарантаваць, што віза будзе выдадзеная. Фінальнае рашэнне заўсёды застаецца за консульствам або візавым цэнтрам.

Калі пераможца або пераможца не зможа атрымаць візу і праз гэта не зможа паехаць на Burning Man, каманда КЛІК не зможа рэалізаваць паездку для гэтага ўдзельніка/цы. У такім выпадку магчымасць паездкі пераходзіць да ўдзельніка або ўдзельніцы, які/якая заняў/ла наступнае месца ў рэйтынгу фіналу. Калі і ў яго/яе ўзнікаюць візавыя абмежаванні, арганізатары/кі пераходзяць да наступнага ўдзельніка/цы паводле выніковага рэйтынгу — па спартыўным прынцыпе.

Ці можна атрымаць грашовы эквівалент прыза?

Не. Прызы не выплачваюцца ў грашовым эквіваленце і не могуць быць замененыя на іншую кампенсацыю па жаданні ўдзельніка/цы.

Па ўсіх пытаннях пра конкурс, заяўкі, трэкі, прызы і ўмовы ўдзелу пішыце камандзе КЛІК у Instagram.